Тыдзень бібліятэк Паўночных краін

 

 

Тыдзень бібліятэк Паўночных краін

Вітаем на сайце Тыдня бібліятэк паўночных краін!

 

Тыдзень бібліятэк Паўночных краін - гэта праект, які ладзіцца Аб'яднаннем Паўночных краін "Norden" з мэтай папулярызацыі чытання скандынаўскай літаратуры і адукацыі ў Паўночных краінах і суседніх рэгіёнах. У панядзелак, 13 лістапада 2017 года, тыдзень бібліятэк Паўночных краін распачнецца ў дваццаты раз, каб распаўсюдзіць чытанне ўголас і папулярызаваць скандынаўскую літаратуру. На гэтым тыдні пройдуць чытанні, выставы, дыскусіі і іншыя культурныя мерапрыемствы ў тысячах бібліятэк, школ і на іншых пляцоўках ва ўсіх краінах Паўночнай Еўропы і суседніх рэгіёнах. Калі настае самы змрочны час, мы запальваем свечку і чытаем кнігу. Гэта асноўная ідэя тыдня бібліятэк Паўночных краін.  

 

ПАГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА З ТЫДНЯ БІБЛІЯТЭК ПАЎНОЧНЫХ КРАІН МОЖНA TYT!

 

Панядзелак  , 14 лістапада  - дзень  маштабных  чытанняў  .

Мы паспрабуем, каб як мага больш устаноў прынялі ў іх ўдзел. Можа стацца, што гэта будзе неафіцыйны сусветны рэкорд, калі больш чым на 2000 пляцовак адначасова будуць зачытваць ўголас абраныя тэксты на мове краіны-ўдзельніцы. 

 

Тыдзень бібліятэк Паўночных краін складаецца з дзвюх частак:

Ранішнія чытанні   - чытанні для дзяцей і падлеткаў ( праходзяць раніцай а 9 гадзіне).

Вячэрнія чытанні -    чытанні для дарослых ( праходзяць увечары а 19 гадзіне).

Установа, дзе праходзяць чытанні, можа абраць іншы час, калі прапанаваны час не падыходзіць.

 


 

Удзел у тыдні бібліятэк Паўночных краін з'яўляецца бясплатным і не патрабуе нічога, акрамя вашай зацікаўленасці. Разам мы створым унікальнае мерапрыемства ў падтрымку чытання ўголас, калі скандынаўская літаратура загучыць сапраўднымі галасамі ў цемры лістапада.

 

БЯСПЛАТНАЯ ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ!

Падавайце заяўку ад сваёй школы, біблятэкі ці іншай установы ўжо сёння ва ўкладцы "Падаць заяўку" і прымайце ўдзел у самых маштабных чытаннях Паўночнай Еўропы! Націснуўшы на ўкладку "Літаратура года", вы можаце пазнаёміцца з тэмай і тэкстамі сёлетніх чытанняў.

Падаць заяўку можнатут.